У Свіслачы затрымалі супрацоўніка лясгаса

Праўладны тэлеграм-канал абвінаваціў жыхара Свіслачы ў напісанні каментароў, якія змяшчаюць «пагрозы, абразы, заклікі да гвалту і беспарадкаў». Сілавікі затрымалі яго проста на працы, у гэтым удзельнічаў АМАП.

31.08.2023 / 17:33

«Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за тое, што знаходзіўся ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах. Напісаў больш за чатыры тысячы каментароў, заклікаў да псавання маёмасці супрацоўнікаў міліцыі, негатыўна выказваўся ў адрас кіраўніцтва краіны», — сказаў мужчына пад прымусам на запісаным сілавікамі відэа.

Чытайце таксама:

Палітзняволенага прадпрымальніка з Зэльвы асудзілі да трох гадоў калоніі

Асудзілі на два гады калоніі мужчыну, якому на пратэстах у 2020-м міліцыянты рассеклі галаву дручком 

ГУБАЗіК затрымаў хлопца, які сам прыйшоў даць справаздачу аб пераробленай «няправільнай» татуіроўцы

Nashaniva.com