Зяленскі заявіў пра паспяховае выкарыстанне дальнабойнай зброі ўласнай вытворчасці

Падчас селектарнай нарады прэзідэнт Украіны паведаміў, што цэль паразілі на адлегласці большай за 700 кіламетраў. 

31.08.2023 / 14:41

Якую канкрэтна цэль прэзідэнт Украіны меў на ўвазе, невядома, але ноччу з аўторка на сераду беспілотнікі атакавалі вайсковы аэрадром у Пскове, які знаходзіцца даволі далёка ад мяжы з Украінай.

Чытайце таксама:

З'явіліся спадарожнікавыя фатаграфіі пашкоджаных самалётаў на вайсковым аэрадроме каля Пскова

ГУР Мінабароны Украіны ўзяло на сябе адказнасць за атаку на вайсковы аэрадром у расійскім Пскове

Беспілотнікі нанеслі знішчальны ўдар па аэрадроме Пскова, дзе базаваліся расійскія транспартныя Іл-76

Nashaniva.com