У Падмаскоўі збіты беспілотнік, які ляцеў у бок Масквы
Беспілотнік збілі ў Васкрасенскім раёне.
31.08.2023 / 07:37
Ілюстрацыйнае фота: ArmyInform
У Падмаскоўі збіты беспілотнік, які ляцеў у бок Масквы, заявіў мэр Масквы Сяргей Сабянін.
«Сёння сіламі СПА ў Васкрасенскім раёне знішчаны беспілотнік, які ляцеў у кірунку Масквы. Папярэдне пацярпелых і разбурэнняў няма. Экстранныя службы працуюць на месцы здарэння», — паведаміў Сяргей Сабянін.
Чытайце таксама:
Мэр Масквы паведаміў пра чарговую атаку беспілотніка
Сіманьян паскардзілася, што каля яе дома ўжо другі раз падае дрон