На апошні дзень лета прагназуюць залевы, навальніцы, град

Але гэтым разам абвешчаны жоўты ўзровень.

30.08.2023 / 15:24

31 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы, днём магчымы град. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты.

pogoda.by

Ноччу +15..+20°С, днём складзе ад +20°С на захадзе да +31°С на ўсходзе краіны.

1 верасня ўмовы надвор'я будзе фармаваць умерана цёплая няўстойлівая паветраная маса. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Ноччу +10..+17°С, максімальная днём +19..+26°С. У Мінску +20°С. Магчымыя кароткачасовыя ападкі.

Nashaniva.com