Расія атакавала ракетамі Кіеў. Загінулі два чалавекі

Таксама 24-гадовая дзяўчына атрымала рэзаныя раны ад аскепкаў шкла.

30.08.2023 / 06:52

Ілюстрацыйнае фота з сайта armflot.ru

У выніку падзення абломкаў на тэрыторыю прадпрыемства ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева, паводле папярэдніх звестак, загінулі два чалавекі, паведамляе «Украінская праўда».

Па яшчэ адным выкліку ў Шаўчэнкаўскім раёне медыкі шпіталізавалі адну пацярпелую.

24-гадовая дзяўчына атрымала рэзаныя раны ад аскепкаў шкла.

Пазней мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што пажарна-выратавальныя службы працягваюць працаваць на месцах падзення абломкаў. У прыватнасці, у Дарніцкім раёне. І ў чатырох месцах у Шаўчэнкаўскім раёне ўкраінскай сталіцы.

Nashaniva.com