На гродзенскім гарадскім радыё навіны цяпер чытае нейрасетка

У тэлеграм-канале «Гродна Плюс» з'явілася інфармацыя, што для чытання навін у эфіры гарадскога радыё MFM 105.0 з'явіўся новы вядучы — Раман Максімаў. Але пабачыць жыўцом яго ніхто не зможа.

29.08.2023 / 16:11

«Так, цяпер частку выпускаў у эфіры Радыё чытае новы вядучы — Раман Максімаў. Аднак убачыць яго не можа ніхто — гэта згенераваны нейрасеткай голас», — расказалі на радыёстанцыі.

Пакуль што нейрасетка на гэтым радыё не замяняе ўсёй службы навін. Выпускі, як запэўніваецца, рыхтуюцца пакуль людзьмі, а камп'ютар толькі генеруе голас.

Чытайце таксама:

Дзяржаўны радыёканал «Культура» паказаў нейрасеткавыя партрэты «класікаў айчыннай літаратуры». Паспрабуйце адшукаць сярод іх беларусаў

«Бабулька-сімпапулька». Гомельскія прапагандысты скаардынавалі ботаў, каб даказаць рэальнасць кіберпенсіянеркі

Мінскі аэрапорт на фоне санкцый кінуўся ў фантазіі: абяцаюць рэканструкцыю згодна з праектам нейрасеткі

У Гомелі прапаганда стварыла кіберпенсіянерку, каб хваліла жыццё пры Лукашэнку

Nashaniva.com