У Браславе электраманцёр атрымаў удар токам у 380 вольт і выжыў

25 жніўня 34-гадовы электраманцёр ставіў электрашчыт сілкавання пад'ёмнага крана на будаўнічым аб'екце ў Браславе, паведамляе СК.

29.08.2023 / 14:15

Пры выкананні работ ён атрымаў моцны ўдар токам.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў бальніцы.

Следчыя ўстанавілі, што пацярпелы не пераканаўся ў абясточванні асноўнага шчыта электрасілкавання перад пачаткам работ.

Чытайце таксама:

У Чэрыкаўскім раёне ад удару токам загінуў камбайнер

У Калінкавічах 20-гадовая дзяўчына загінула, прымаючы душ

У Ваўкавыскім раёне 10-гадовага хлопчыка забіла токам

Nashaniva.com