1 верасня — будні дзень. Як афіцыйна ўзяць выходны

1 верасня — пачатак навучальнага года — сёлета прыпадае на пятніцу. Для першакласнікаў і 11-класнікаў у школах пройдуць святочныя лінейкі. Не выключана, што ўрачыстасці будуць і для іншых класаў. У Мінпрацы патлумачылі, як бацькам узяць выходны на гэты дзень.

29.08.2023 / 11:35

Фота: «Наша Ніва»

1. Выкарыстаць існуючы дзень адпачынку без захавання заробку (адгул). Ён даецца за працу ў выходныя і святочныя дні, дзяржаўныя святы, звышурочную працу.

2. Падаць заяву аб адпачынку без захавання заробку (за свой кошт) альбо з захаваннем заробку пры ўмове, што яго аплата прадугледжана калектыўнай дамовай.

Ён даецца на ўзгадненне з наймальнікам па сямейна-бытавых і іншых уважлівых прычынах.

3. Выкарыстаць частку працоўнага адпачынку, які можна дзяліць на часткі, і адную з іх выкарыстаць 1 верасня.

Нават калі выходны не супадае з графікам адпачынкаў, наймальнік можа пайсці насустрач і ўзгадніць яго прадастаўленне, у тым ліку, унесці ў графік змены.

Таксама варта памятаць, што іншыя варыянты вызвалення ў гэты дзень ад працы можна ўдакладніць у аддзеле кадраў арганізацыі.

Чытайце таксама:

Ці дапусцяць дзіця да заняткаў без школьнай формы? Вось што адказалі ў Мінадукацыі

У мінскіх школах з наступнага года падумваюць увесці адзіную форму — з дзяржаўнай сімволікай

У школах Мінска адкрыюць аграрныя і чыгуначныя класы, а колькасць «вайскова-патрыятычных» павялічылі ў пяць разоў

Nashaniva.com