Стала вядома дата пачатку паказу «Апенгеймера» ў Мінску

Анансуецца, што магчымы аскараносны фільм Крыстафера Нолана будзе паказаны ў «Бутык кіно» Falcon Club, што на праспекце Пераможцаў (дом №20), з 25 верасня да 10 кастрычніка.

29.08.2023 / 08:09

«Гісторыя жыцця амерыканскага фізіка Роберта Апенгеймера, які стаяў на чале першых распрацовак ядзернай зброі», — гаворыцца ў сціплай анатацыі да кінастужкі.

Таксама паведамляецца, што фільм будзе паказаны ў рэжыме 2D, яго працягласць 180 хвілін. Узроставае абмежаванне 18+.

Раней анансавалася, што 9 верасня пачнецца паказ «Барбі», але гэта не дакладна.

Чытайце таксама:

«Апенгеймер»: кінапалатно, сатканае з мноства дэталяў, пра зло, якое расце пакрысе

З’явіўся інтэрактыўны сайт, прысвечаны новаму фільму Крыстафера Нолана «Апенгеймер»

Кіліян Мёрфі назваў сцэнарый «Апенгеймера» найлепшым у сваёй кар’еры

Nashaniva.com