У Польшчы праанансавалі механізмы ратавання беларусаў ад рэпрэсій у выпадку поўнага закрыцця мяжы
Міністр унутраных спраў Польшчы Мар'юш Каміньскі па выніках супольнай нарады з калегамі з краін Балтыі адзначыў, што ў Польшчы разумеюць, што «поўная ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі будзе мець пэўныя негатыўныя наступствы для беларускага народа, які знаходзіцца пад глыбокім ціскам».
28.08.2023 / 17:24
«Мы знаходзімся ў кантакце з беларускай апазіцыяй і будзем выпрацоўваць такія механізмы, каб кожны, каму пагражаюць рэпрэсіі ў Беларусі, у сітуацыі, калі памежныя пераходы закрытыя, мог дабрацца да нашых краін.
Мы не забываемся пра беларускіх апазіцыянераў, якім пагражае небяспека страціць жыццё і свабоду», — перадае словы міністра прэс-служба ведамства на сваёй старонцы ў Twitter.
Чытайце таксама:
Мяжа ЕС з Беларуссю пакуль не будзе закрытая — кіраўнік МЗС Латвіі
У Варшаве сёння абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю