Фільм «Барбі» стане самым касавым у гісторыі Warner Bros, абагнаўшы ўсе часткі «Гары Потэра», «Хобіта» і «Цёмнага рыцара»
Ужо цяпер новы галівудскі шэдэўр дагнаў ранейшага лідара, «Гары Потэр і Дары Смерці — Частка 2», і гэта не канчатковая лічба, бо «Барбі» яшчэ ідзе ў кінатэатрах, а таму працягвае прыносіць грошы.
28.08.2023 / 17:11
Дзясятка лідараў да гэты момант выглядае так:
1. «Барбі» — $1,342 млрд;
2. «Гары Потэр і Дары Смерці — Частка 2» — $1,342 млрд;
3. «Аквамен» — $1,148 млрд;
4. «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды» — $1,081 млрд;
5. «Джокер» — $1,074 млрд;
6. «Гары Потэр і філасофскі камень» — $1,017 млрд;
7. «Хобіт» — $1,017 млрд;
8. «Цёмны рыцар» — $1,006 млрд;
9. «Гары Потэр і Дары Смерці — Частка 1» — $977 млн;
10. «Хобіт: Пустка Смаўга» — $959 млн.
Чытайце таксама:
Паказ «Барбі» ў Беларусі адмяняецца?
Фільм «Барбі» вярнуў фразу «таксічная феміннасць» у навіны
Фільм «Барбі» сабраў ужо мільярд даляраў у сусветным пракаце