У Вілейскім раёне два чалавекі разбіліся на мотадэльтаплане
Паводле папярэдняй інфармацыі, 52-гадовы жыхар Смалявічаў прыехаў у Вілейскі раён, каб палётаць на мотадэльтаплане. Пасля пасадкі да яго падышоў 24-гадовы мясцовы жыхар і папрасіўся палятаць з ім.
27.08.2023 / 23:11
Ужо ў небе пілот не даў рады кіраванню, лятальны апарат упаў на зямлю, у выніку чаго абодва мужчыны загінулі.
На месцы цяпер працуюць следчыя, паведамляе СК.
Вілейскі раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце завёў крымінальную справу па ч. 3 арт. 314 (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі.