У мінскіх школах з наступнага года падумваюць увесці адзіную форму — з дзяржаўнай сімволікай

Да тэмы адзінай формы для школьнікаў чыноўнікі звяртаюцца не першы раз.

27.08.2023 / 15:49

«Як паказваюць размовы з бацькамі, не ўсіх радуе такая разнастайнасць мадэляў дзелавога адзення, якія сёння можна пабачыць. Некаторыя кажуць пра тое (і апошнім часам іх большасць), што трэба звузіць гэты набор і вярнуцца да паняцця школьная форма», — расказала першая намесніца старшыні камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка «Мінск-Навінам».

Пасля адной з нарад вырашылі запусціць для Мінска пілотны праект да новага навучальнага года 2024/2025. Стварыць працоўную групу, куды ўключыць дырэктараў школ, педагогаў, дзяцей, бацькоў, прадстаўнікоў Беллегпрама. І да наступнага года запусціць у продаж 5-10 мадэляў формы для хлопчыкаў і дзяўчатак.

«З ранніх гадоў павінны ўсведамляць прыналежнасць да дзяржавы, і элементы дзяржаўнай сімволікі, напэўна, павінны быць», — дадала чыноўніца.

Чытайце таксама:

«На нарадзе ў губернатара мы не лезем па тэлефон». Чыноўнікі расказалі, калі дзецям можна карыстацца мабільнікамі ў школе

У школах Мінска адкрыюць аграрныя і чыгуначныя класы, а колькасць «вайскова-патрыятычных» павялічылі ў пяць разоў

Якія прыватныя школы цяпер працуюць і колькі там каштуе навучанне

Nashaniva.com