Класічная лагічная загадка пра хлусню
Радыя паказаць серыю нескладаных задач на логіку ад часопіса Popular Mechanics, дзеянне ў якіх адбываецца ў да болю знаёмай краіне, дзе жывуць рыцары і ашуканцы. Рыцары заўсёды гавораць праўду (на тое яны і рыцары), а ашуканцы-махляры, адпаведна, заўсёды хлусяць.
29.08.2023 / 21:51
Выява: vecteezy
Амерыканскі матэматык і музыка Рэйманд Смальян (Raymond Smullyan) згадваў гэты тып галаваломак у сваёй кнізе 1978 года «Як называецца гэтая кніга?» Магчыма, вы памятаеце галаваломку пра рыцараў і ашуканцаў з фэнтэзі-фільма 1986 года «Лабірынт» з Дэвідам Боўі ў галоўнай ролі.
Задача
То ж каб азадачыцца пытаннем у краіне рыцараў і ашуканцаў, дастаткова проста распачаць размову з гэтымі рыцарамі і гэтымі ашуканцамі. Такім чынам да Вас падыходзяць два чалавекі. Першы кажа: «Мы абодва хлусы». Дык хто яны насамрэч?
Падказка
Popular Mechanics прапануе спачатку падумаць, ці не з’яўляецца першы з іх рыцарам.
Рашэнне знойдзеце ніжэй.
Выява: vecteezy
Рашэнне
Першы чалавек не можа быць рыцарам. Рыцары заўсёды гавораць праўду, таму, калі б ён быў рыцарам, ён бы вам гэта сказаў. Замест гэтага ён кажа: «Мы абодва хлусы».
Калі першы чалавек — ашуканец, то ён павінен быў схлусіць. Гэта азначае, што яны абодва не могуць быць ашуканцамі. Такім чынам, паколькі мы ўсталявалі, што першы чалавек — ашуканец і хлус, то другі (які нічога не сказаў) павінен быць рыцарам.
Лёгка? Што ж, мажліва, наступная задача з гэтай серыі акажацца не такой простай.