Удар па расійскім ЗРК С-400 у Крыме быў нанесены пры дапамозе новай украінскай ракеты — Данілаў

Удар па расійскім ЗРК С-400 23 жніўня ў Крыме быў нанесены пры дапамозе новай украінскай ракеты, пра гэта заявіў сёння сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

26.08.2023 / 12:56

Скрыншот відэа

Данілаў адмовіўся адказваць на ўдакладняльныя пытанні наконт ракеты, сказаўшы толькі, што ракета паказала сябе бездакорна, а працы над праектам пачаліся ў 2020 годзе.

Нагадаем, што ў сераду Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны заявіла пра знішчэнне расійскай зенітнай ракетнай сістэмы С-400 «Трыумф» каля сяла Аленаўка на мысе Тарханкут у Крыме.

Сваю заяву разведка тады падмацавала кадрамі відэа. Паведамляецца, што ў выніку выбуху была знішчаная сама ўстаноўка, усталяваныя на ёй ракеты і асабовы склад.

«Улічваючы абмежаваную колькасць такіх комплексаў на ўзбраенні ворага, гэта — балючы ўдар па сістэме СПА акупантаў, што будзе мець сур’ёзны ўплыў на далейшыя падзеі ў акупаваным Крыме», — гаварылася ў паведамленні ГУР Украіны.

Чытайце таксама:

У Расіі заявілі пра атаку 42 беспілотнікаў на Крым

Украінская ДРГ высадзілася ў Крыме, абстраляла аб’ект і вярнулася 

Буданаў: Тым, хто нарабіў глупстваў у Крыме, ім лепш выехаць

Nashaniva.com