Даішнікі па Мінску ганяліся за бяспраўнікам на BMW. Вынік — шэсць ДТЗ і згарэлая машына

Ноччу інспектары паспрабавалі спыніць на вуліцы Маякоўскага легкавік, кіроўца якога меркавана быў нецвярозым. BMW не спынілася, у выніку за ім пагналіся даішнікі і экіпаж дэпартамента аховы.

25.08.2023 / 18:28

Падчас пераследу легкавік урэзаўся ў святлафор, пашкодзіў некалькі машын і металічную агароджу. У выніку механічных пашкоджанняў BMW загарэлася.

У 22-гадовага кіроўцы выявілі 1,55 праміле алкаголю. Да ўсяго іншага ў яго ніколі не было пасведчання кіроўцы. Супраць яго склалі 12 адміністрацыйных пратаколаў.

Чытайце таксама:

Аўтобус з пасажырамі з Беларусі з'ехаў у кювет у Калужскай вобласці Расіі

Жудаснае ДТЗ на Вінніччыне ва Украіне: загінулі 12 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей

У Барысаве вайсковы грузавік збіў дзіця на пешаходным пераходзе

Nashaniva.com