Лукашэнка сказаў, што сёлета трэба дашліфаваць сістэму адукацыі
Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
25.08.2023 / 12:07
Міністр адукацыі Андрэй Іванец, рэктар БДУ Андрэй Кароль, кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергеенка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. Фота: president.gov.by
Яго праінфармавалі пра ролю БДУ ў сістэме вышэйшай адукацыі краіны, стан і перспектывы развіцця ўніверсітэта. Лукашэнка азнаёміўся з выставай, на якой былі прадстаўлены ў тым ліку навуковыя распрацоўкі, паведамляе ягоная прэс-служба..
«Вам не трэба спыняцца», — сказаў Лукашэнка.
Таксама ён праводзіць нараду па актуальных пытаннях дзейнасці ВНУ.
«Мы павінны сёлета канчаткова дашліфаваць сістэму нашу (адукацыі), вызначыць, у якім кірунку мы будзем далей развівацца, каб ні бацькі, ні наша грамадства хваравіта не рэагавала на нейкія навацыі», — сказаў Лукашэнка.