Затрымалі бацьку палітзняволенага падлетка Мікіту Залатарова

Праваабаронцам стала вядома, што чалавек з імем Міхаіл Лапуноў быў арыштаваны на 15 сутак і не выйшаў сёння на волю. Такое ж самае імя мае бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова, піша «Гомельская вясна».

25.08.2023 / 07:22

Міхаіл Лапуноў. Фота: Моцныя навіны

Судзіў яго суддзя Кармановіч Цэнтральнага раёна Гомеля. Ён жа пастанавіў не канфіскоўваць мабільны тэлефон Міхаіла. Вынік другога суду невядомы, але на волю мужчына так і не выйшаў. Адсутнічае сувязь таксама і з жонкай Міхаіла.

Сын Міхаіла — Мікіта Залатароў — адзін з самых юных атрыманых у выніку пратэстаў 2020 года, хварэе на эпілепсію. Яго затрымалі 11 жніўня 2020 года, тады хлопцу было 16 гадоў і тры месяцы.

Ягоны бацька расказваў журналістам, што Мікіту білі ў міліцыі і СІЗА. На гэта адвакат падаваў скаргу, але органы не знайшлі складу злачынства.

Мікіту разам з Леанідам Кавалёвым і 25-гадовым Дзмітрыем Карнеевым абвінавацілі за падзеі 10 жніўня 2020 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

22 лютага 2021 года суддзя Дзмітрый Дэбой пакараў Мікіту пяццю гадамі выхаваўчай калоніі. Пасля прысуду ў хлопца пачалася істэрыка. Ён кідаўся на краты і крычаў: «Выпусціце мяне адсюль!»

Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу, што ён нібыта зрабіў падножку супрацоўніку калоніі, а потым схапіў яго за валасы і шыю.

Мікіта прызнаў віну, але дадаў: «Гэта быў не гвалт, а супраціў. Абразлівыя словы я вымавіў на эмоцыях». Яму прысудзілі 1 год і 6 месяцаў гады калоніі агульнага рэжыму. Шляхам частковага складання раней прысуджанага тэрміну пакарання з новым, агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.

Мікіта Залатароў

26 чэрвеня 2022 г. Мікіту этапавалі з выхаваўчай калоніі № 2 у гомельскі СІЗА-3, а пасля — у магілёўскую калонію № 15. На пачатку жніўня 2022 г. стала вядома, што палітвязню змянілі рэжым на больш строгі, Мікіту перавялі з магілёўскай ПК № 15 у жодзінскую турму № 8. Хлопец адбывае пакаранне ў турме строгага рэжыму.

Nashaniva.com