Колькі за месяц зарабляе кіроўца, які адпрацаваў 30 дзён
У тыктоку адзін з беларускіх карыстальнікаў выклаў відэа са здымкам разліковага лістка за ліпень.
24.08.2023 / 15:51
Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»
Як пазначана ў лістку, чалавек, які працуе на пасадзе кіроўцы, у мінулым месяцы адпрацаваў 326 гадзін (30 дзён). Норма для яго пасады — 165 гадзін (25 дзён).
За месяц працы з перапрацоўкамі і работай у выхадныя дні яму налічылі 1858 рублёў 83 капейкі. З іх за перапрацоўку — 253 рублі, за працу ў выхадныя — 263.
Відэа мужчына суправадзіў словамі «Ад работы дохнуць коні».
Скрыншот з тыктока кіроўцы
У выніку, з улікам авансу, ён атрымаў на рукі 1058 рублёў 76 капеек. Але трэба ўлічваць, што, апроч гэтага, у мужчыны ўтрымалі 515 рублёў на аліменты і штраф.
Калі ж ад налічанага заробку вылічыць толькі падаходны падатак ды пенсійны і прафсаюзны ўзносы, то атрымаецца 1602 рублі. Гэта каля 500 даляраў па бягучым курсе.
У каментарыях пад публікацыяй некаторыя карыстальнікі пішуць, што гэта нармальна, калі за столькі гадзін працы выходзіць такая сума.
Скрыншот з тыктока @V271122
«Я працаваў у сетцы «Суседзі», за 30 дзён я максімум зарабляў 1400», — напісаў адзін з карыстальнікаў.
Беларус уклаў вольныя 5000 даляраў у акцыі. Што стала з грашыма праз 1,5 года