Які транспарт будуць забіраць у беларусаў падчас мабілізацыі і ў ваенны час
Міністэрства абароны абнавіла пералік транспартных сродкаў, якія падлягаюць перадачы Узброеным сілам і іншым фармаванням у перыяд мабілізацыі і ў ваенны час. Пастанова ведамства апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
24.08.2023 / 07:57
Трактары ўвайшлі ў спіс тэхнікі, якую вайскоўцы забяруць падчас мабілізацыі і ваеннага часу. Фота: «Наша Ніва»
Пад патрэбы ведамства пераходзяць усе транспартныя сродкі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый незалежна ад формаў уласнасці.
Акрамя таго, транспартныя сродкі будуць забіраць і ў насельніцтва, а менавіта:
- легкавыя аўтамабілі з колавай формулай 4×4;
- аўтобусы;
- грузавыя аўтамабілі: бартавыя, самазвалы;
- грузавыя аўтамабілі са спецыяльнымі кузавамі: аўтарэфрыжэратары, аўтафургоны ізатэрмічныя, аўтакрамы, аўтахлебавозкі, фургоны на шасі грузавых аўтамабіляў;
- спецыяльныя аўтамабілі: аўтавышкі, аўтакраны, аўтацыстэрны для вады і харчовых прадуктаў, палівацыстэрны, палівазапраўшчыкі, іншыя спецыяльныя аўтамабілі;
- грузапасажырскія аўтамабілі;
- седлавыя цягачы;
- прычэпы аўтамабільныя;
- паўпрычэпы аўтамабільныя;
- трактары;
- прычэпы трактарныя;
- паўпрычэпы трактарныя;
- самаходныя машыны;
- квадрацыклы;
- снегабалотаходы колавыя малагабарытныя (квадрацыклы).
Пастанова ўступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.