Па сённяшнім дні вызначалі, якой будзе восень
Народы і краіны, якія прытрымліваюцца грыгарыянскага календара, адзначаюць дзень святога Варфаламея.
24.08.2023 / 07:54
Фота: «Наша Ніва»
Лічыцца, што ў гэты дзень з нашых краёў адлятаюць буслы.
Гэты дзень паказвае і тое, якой будзе восень.
А што з прагнозам надвор'я на сёння?
Сёння месцамі, а па Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Днём тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад +20°С па поўначы да +27°С па паўднёвым захадзе.
У Мінску чакаецца кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 60—70%), магчымая навальніца. Днём +22..+24°С, увечары +16..+19°С.
pogoda.by
Літоўскі кліматолаг Лібертас Клімка заўважыў, што некаторыя прыкметы ўжо цяпер паказваюць на пераменлівае надвор'е восенню: будзе і холад і цяпло.
«Вось ластаўкі другое гняздо за сезон звілі, гэта значыць, што ў найбліжэйшы час восеньскага пахаладання не будзе. Палявыя мурашы пабудавалі высокія мурашнікі — значыць будзе нямала ападкаў. У верасні можа таксама быць такое кантраснае надвор'е, якое мы назіралі ў жніўні», — заўважыў этнолаг.