80-гадовага дзядулю, які пайшоў у лес у параднай форме, знайшлі
Стан Міхаіла Талаша абсалютна нармальны.
24.08.2023 / 07:10
Фота: «Віртуальны Брэст»
Вечарам у сераду дзякуючы зладжанай рабоце супрацоўнікаў міліцыі, МНС, а таксама самаадданых валанцёраў знайшлі 80-гадовага жыхара Лунінца Міхаіла Талаша, піша «Віртуальны Брэст».
Стан спадара Міхаіла абсалютна нармальны. Ён быў перададзены медыцынскім спецыялістам для праверкі яго здароўя і прафілактычных мер.
Пенсіянер пайшоў у лес вечарам 21 жніўня ў параднай форме каля в. Відзібор Столінскага раёна.
Яго шукалі два дні. Паведамлялася, што мужчыну патрабуецца медыцынская дапамога, а сам ён мае дэменцыю.