Буданаў: Тым, хто нарабіў глупстваў у Крыме, ім лепш выехаць
Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданаў заявіў пра здольнасць украінскіх Сіл абароны ўдарыць па праціўніку ў любым пункце акупаванага Крыма.
24.08.2023 / 06:53
Кірыла Буданаў. Скрыншот відэа
«Мы здольныя ўдарыць па любой частцы часова акупаванай Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Абсалютна ў любым пункце мы можам паразіць праціўніка», — сказаў ён у інтэрв'ю «Радыё Свабода».
«Тыя, хто нарабіў глупстваў, ім лепш з'ехаць. А тым, хто чакае, трэба рыхтавацца і рабіць усё для дапамогі перш за ўсё разведвальным органам, ну і далей, калі ўжо войскі пойдуць у адкрытую. Для падтрымкі, для стварэння спрыяльных умоў. Каб гэта адбылося проста хутчэй. І найбольш бяскроўна, як гэта толькі магчыма будзе зрабіць».
Чытайце таксама:
«Днямі пабачыце». Буданаў анансаваў праблемы ў анексаваным Крыме
Сакратар РНБА: Крым будзем вызваляць, хутчэй за ўсё, ваенным шляхам