У раёне лагера ПВК «Вагнер» каля Асіповічаў перабоі з інтэрнэтам — Беларускі Гаюн
Маніторынгавай групе «Беларускі Гаюн» паступае інфармацыя, што ў раёне лагера ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль і ўвогуле ў Асіповіцкім раёне ў гэты момант назіраюцца сур'ёзныя перабоі ў працы мабільнага інтэрнэту.
23.08.2023 / 23:05
Сёння «Беларускі Гаюн» паведамляў, што на аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам у 20:55 прызямліўся вайскова-транспартны самалёт Іл-76 ПКС РФ. Гэта першы прылёт гэтага самалёта ў Мачулішчы за апошні месяц.
Гэтыя падзеі могуць быць непасрэдна звязаныя з аварыяй бізнэс-джэта «Эмбраер» у небе над Цвярской вобласцю Расіі. На яго борце, як мяркуецца, знаходзіўся ўладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын з іншымі кіраўнікамі гэтай узброенай групоўкі.
Калі вы назіраеце важнае і цікавае, асабліва ў раёнах размяшчэння вагнераўцаў у Беларусі, дасылайце інфармацыю рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor ці на nivanasha@proton.me
Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).
Чытайце таксама:
Тэлеграм-канал Grey Zone, набліжаны да «Вагнера», пацвердзіў гібель Прыгожына
Побач з месцам падзення самалёта Прыгожына стаяла чатыры дывізіёны С-300 — The Moscow Times
«Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі». Падаляк пракаментаваў меркаваную смерць Прыгожына
«Усё нармальна, ляцім на гастролі ў Мінск». Навіна аб смерці Прыгожына ўзарвала байнэт і не толькі
Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыцца і Яўген Прыгожын — Расавіяцыя
У Цвярской вобласці Расіі ўпаў бізнэс-джэт «Эмбраер», усе загінулі. Ён належыць Прыгожыну