Беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей у Вільні абвяшчае набор
Удзел могуць браць дзеці 5—14 гадоў.
23.08.2023 / 16:18
Беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей у Вільні «Ў нескладанае» абвяшчае набор на новы навучальны год.
Мы запрашаем на заняткі дзетак ад 5 да 14 гадоў. У залежнасці ад колькасці навучэнцаў мы сфармуем дзве ці тры групы.
Заняткі будуць праходзіць па-беларуску і складацца з дзвюх частак:
- тэатральнае майстэрства (майстэрства акцёра, сцэнічная мова);
- фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў).
Таксама ў межах заняткаў плануюцца майстар-класы па выяўленчым мастацтве, народных спевах і яшчэ шмат чаго цікавага.
Выкладчыкі — акцёр тэатра і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і выканаўца на дудзе, навуковец Вячка Красулін.
Заняткі будуць праходзіць у суботы па адрасе Maironio g., 11 (прыватная школа Stembridge). Таксама мы разглядаем магчымасць правядзення яшчэ адных заняткаў увечары ў будныя дні.
Кошт нашых заняткаў — 50 еўра за месяц (магчымыя зніжкі для сем’яў, якія знаходзяцца ў складанай матэрыяльнай сітуацыі).
Арганізацыйная сустрэча для бацькоў і дзетак адбудзецца 2 верасня ў 11:00 (Stembridge, Maironio, 11).
Калі вы зацікаўленыя ў наведванні студыі, а таксама наконт усіх іншых пытанняў пішыце ў асабістыя паведамленні ў тэлеграме на @unieskladanaje_contact.