Жудаснае ДТЗ на Вінніччыне ва Украіне: загінулі 12 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей
Усе загінулыя ехалі ў аўтамабілі ВАЗ.
23.08.2023 / 12:21
Фота: Нацыянальная паліцыя
Сутыкненне легкавіка і грузавіка адбылося ўвечары 22 жніўня паблізу пасёлка Брадзецкае ў Вінніцкай вобласці, паведамляе паліцыя Украіны.
Паводле папярэдняй інфармацыі следства, у выніку сутыкнення ВАЗа з грузавым аўтамабілем DAF загінулі кіроўца легкавіка і 11 яго пасажыраў, сярод якіх 6 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў.
Фота: Нацыянальная паліцыя
Па факце ДТЗ з цяжкімі наступствамі расследуецца крымінальная справа. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У Барысаве вайсковы грузавік збіў дзіця на пешаходным пераходзе