У падмаскоўных Хімках абломкі беспілотніка пашкодзілі жылы дом
У выніку падзення абломкаў БПЛА ў Хімках пашкоджана тры будынкі: крама, прыватны дом і складское памяшканне, — як паведамляе тэлеграм-канал Baza.
23.08.2023 / 10:44
Фота: Baza
На кадрах з Хімак відаць, што ў адной з крамаў у выніку атакі прабіта дзірка ў сцяне.
Таксама паведамляецца пра абрушэнне вугла прыватнага дома. У доме ў момант атакі знаходзілася сям'я з чатырох чалавек. Пацярпелых няма.
Чытайце таксама:
Беспілотнік уначы зноў трапіў у будынак Масквы-Сіці
Падмаскоўе зноў атакавалі беспілотнікі: ёсць пашкоджанні
Украінскім дронам пашкоджаны расійскі самалёт на аэрадроме ў Калужскай вобласці — ГУР