Жыхара Мазыра ў закрытым рэжыме асудзілі па пратэсных артыкулах

Ён быў затрыманы ў лістападзе 2022 года супрацоўнікамі гомельскага ГУБАЗіКа і АМАПа на працоўным месцы.

23.08.2023 / 08:21

Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 22 жніўня вынес прысуд жыхару Мазыра Антону Хадкевічу, абвінаваціўшы яго адразу па некалькіх пратэсных артыкулах.

Антона Хадкевіча абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (ч. 1 арт. 342 КК) садзейнічаў «экстрэмісцкай» дзейнасці ( ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК) праз уваходжанне ў «экстрэмісцкае» фарміраванне. Апроч гэтага, Антона абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК), піша «Гомельская вясна».

Вядома, што Антон Хадкевіч працаваў інжынерам-энергетыкам у мінскай фірме, якая ў той час абслугоўвала аб'екты Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Ён быў затрыманы ў лістападзе 2022 года супрацоўнікамі гомельскага ГУБАЗіКа і АМАПа на працоўным месцы. Да суда ён знаходзіўся ў СІЗА-3. 

Суддзя Алег Харошка, якога ўнеслі ў санкцыйны спіс ЕС, пакараў Хадкевіча пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Падтрымаць Антона: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003, Хадкевіч Антон Анатольевіч.

Чытайце таксама:

За каментар пра Мікалая Карпянкова жыхару Брэста прысудзілі два гады «хіміі»

У жыхара Пастаў забралі тры тэлефоны за лайкі ў «Аднакласніках»

Затрымалі наваполацкага стаматолага з жонкай. «Вярталіся ад сына з Літвы»

Nashaniva.com