Яшчэ восем краін далучыліся да новага пакета санкцый ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі
Восем краін — партнёраў Еўрапейскага Саюза далучыліся да прынятага 3 жніўня пакета санкцый у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, гаворыцца на сайце Рады Еўрасаюза.
22.08.2023 / 18:52
Фота: Olivier Matthys / AP
Абмежавальныя меры падтрымалі краіны са статусам кандыдата на ўступленне ў ЕС — Албанія, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя, а таксама дзяржавы Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ) — Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.
Гэтыя краіны абавязваюцца забяспечыць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі рашэнню Рады ЕС аб увядзенні «абмежавальных мераў у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны». «Еўрапейскі саюз бярэ пад увагу гэты намер і вітае яго», — гаворыцца ў паведамленні.
17 жніўня да згаданага пакета санкцый далучылася яшчэ адна дзяржава ЕАСГ — Швейцарыя.
Чытайце таксама:
Еўрасаюз зацвердзіў санкцыі на экспарт вайсковых тавараў у Беларусь
Вялікабрытанія сёння дадала шэсць пазіцый у санкцыйны спіс супраць Беларусі