Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам Сербіі

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам 22 жніўня ў Афінах, дзе праходзіць нефармальны саміт краін Заходніх Балкан.

22.08.2023 / 12:31

«Адкрытая, шчырая, прадукцыйная размова з прэзідэнтам Сербіі Вучычам. Добрая размова. Аб павазе да Статута ААН і непарушнасці межаў».

Таксама бакі казалі пра будучыню двух народаў «у агульным еўрапейскім доме», аб развіцці адносін, што ёсць «агульнай цікавасцю» абедзвюх краін, піша «Украінская праўда».

Дагэтуль адзіны раз, калі прэзідэнты Сербіі і Украіны сустракаліся разам, 1 чэрвеня — тады Зяленскі і Вучыч нядоўга размаўлялі сам-насам на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Кішынёве.

Аднак 10 жніўня Вучыч заявіў: «Калі Украіна прызнае незалежнасць Косава, то страціць усё ў адзін дзень».

Сербія — адна з нешматлікіх краін Еўропы, якая выступае з нейтральных пазіцый. Аляксандр Вучыч прама скардзіўся на ціск з Бруселя пасля таго, як яго краіна не далучылася да санкцый ЕС супраць Расіі. У той жа час прэзідэнт Сербіі негатыўна выказваўся аб удзеле сербскіх грамадзян у вайне на баку Расіі.

Nashaniva.com