«Грустного Коленьку» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі, а праект Таццяны Мартынавай — экстрэмісцкім фармаваннем
Улады папаўняюць спісы рэсурсаў, на якія накладаюць сваю забарону для беларускага чытача і гледача.
22.08.2023 / 10:11
Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапіла інфармацыйная прадукцыя праекта «Грустный Коленька». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 18 жніўня.
Прызнаныя таксама экстрэмісцкімі матэрыяламі тэлеграм-каналы:
- «Валанцёры Офіса»,
- «Good morning Gruchevka»,
- «Беларускі дом ва Украіне»,
- «Каардынуючая ўправа нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь»,
- «Дамброўка-3 — чат квартала».
А таксама:
- старонка «Укантакце» «Альтернатива Беларусь»;
- сайт і сацсеткі праекта «Shakal.Today»;
- інстаграм-старонка «honor-blr»;
- тэлеграм-стыкеры «Дзякуй»;
Экстрэмісцкім фармаваннем прызнаны праект Таццяны Мартынавай «Хопіць баяцца!».
Чытайце таксама:
Уладзімір Някляеў адрэагаваў на тое, што кнігу яго выбраных твораў прызналі экстрэмісцкай
Тэлеграм-канал «Хрысціянскай візіі» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі