Памёр святар Веслаў Дамброўскі
Ён 20 гадоў служыў на Дзятлаўшчыне.
22.08.2023 / 07:37
Веслаў Дамброўскі. Фота: grodnensis.by
21 жніўня ў Быдгашчы (Польшча) на 87-м годзе жыцця і 61-м святарства адышоў у вечнасць ксёндз Веслаў Дамброўскі. Святар-салезіянін шмат гадоў служыў на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, піша каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі.
Веслаў Дамброўскі нарадзіўся 17 кастрычніка 1936 г. у Рэмбертуве (Польшча). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 9 чэрвеня 1963 г. у Лёндзе. Затым служыў у розных парафіяльных супольнасцях, дзе нясуць служэнне салезіяне ў Польшчы.
У 1993 г. прыбыў у Беларусь. У 1993—1994 гг. ён служыў у парафіі Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе. З 15 лістапада 1994 г. да 15 жніўня 2015 г. быў пробашчам парафій Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні і Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат).
У 2015 г. вярнуўся ў Польшчу, дзе да самай смерці служыў у парафіі св. Марка ў Быдгашчы.
Пахаванне адбудзецца 23 жніўня пры парафіі св. Марка ў Быдгашчы.
Чытайце таксама:
У Гродне развіталіся з бізнэсоўцам і мецэнатам Сяргеем Зыльковым
Памёр расійскі акцёр Ігар Ясуловіч. Яго продкі былі беларусы