Падмаскоўе зноў атакавалі беспілотнікі: ёсць пашкоджанні

Сталіцу Расію ноччу 22 жніўня зноў атакавалі беспілотнікі, у горадзе Краснагорск Маскоўскай вобласці пашкоджаны шматпавярховік і аўтамабілі.

22.08.2023 / 06:42

Наступствы прылёту ў Краснагорску. Фота: Baza

Як паведамляе «Astra», у Краснагорску пасля выбуху ў дамах павыляталі шыбы і пашкоджаныя аўтамабілі. На асфальце аднаго з двароў ляжалі абломкі меркавана БПЛА.

Канал «Shot» сцвярджае, што над Краснагорскам дрон быў збіты ў раёне будынка ўрада Маскоўскай вобласці.

Выбух таксама чулі жыхары маскоўскага раёна Строгіна. Пасля выбуху ў небе бачны дым.

У Краснагорску пашкоджаныя фасад і вокны 25-павярховіка і прыпаркаваныя побач з домам аўтамабілі.

Усе сталічныя аэрапорты былі закрытыя на нейкі час.

Губернатар Падмаскоўя Андрэй Вараб'ёў напісаў:

«Сёння ноччу два беспілотнікі былі перахопленыя СПА на тэрыторыі Падмаскоўя: у Часцах у Адзінцоўскай гарадской акрузе і ў Краснагорску, у Паўшынскай пойме. Асноўная ўвага ўсіх аператыўных службаў — другому інцыдэнту. Выбуховай хваляй пры падзенні былі выбітыя шыбы ў шматпавярховіку, пашкоджаныя аўтамабілі. Пацярпелых сярод жыхароў няма, узгарання таксама няма. Кіраўнік Краснагорска цяпер праводзіць абыход кватэр разам з МНС і іншымі службамі. Прашу ўсіх захоўваць спакой», — піша Вараб'ёў.

Таксама Мінабароны Расіі паведаміла, што беспілотнікі ўначы атакавалі Бранскую вобласць.

«Два БПЛА выяўленыя сродкамі СПА і падаўлены комплексамі РЭБ, пацярпелі крушэнне над тэрыторыяй Бранскай вобласці», — заявілі ў ведамстве.

Чытайце таксама:

Украінскім дронам пашкоджаны расійскі самалёт на аэрадроме ў Калужскай вобласці — ГУР

Украіне ўдалося ўпершыню знішчыць расійскі стратэгічны ядзерны бамбавік 

Недалёка ад Краснагорска Маскоўскай вобласці ўпаў беспілотнік

Nashaniva.com