У Баранавічах чалавека асудзілі за чатыры падабайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынес прысуд 45-гадоваму Андрэю Халупку, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс вяла суддзя Вікторыя Пакунова, піша «Вясна».

21.08.2023 / 22:20

Па матэрыялах абвінавачання, Андрэй у «Аднакласніках» у 2020, 2021 і 2023 годзе паставіў чатыры падабайкі пад карыкатурнымі выявамі Лукашэнкі, на якіх ён быў паказаны ў выглядзе клоўна, малпы, а таксама разам з Уладзімірам Пуціным у катлаване.

Суд прызнаў Халупку вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

«Божанька яе пацалаваў — вось што я ведаю». Як праходзіў суд над спявачкай Патрыцыяй Свіцінай

КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» Касцюгову і Кузіну

За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі мужа і жонку Тарасевічаў, суд чакае іх дачку

Nashaniva.com