Да «дня народнага адзінства» ва ўсіх кінатэатрах Беларусі пакажуць фільм «На іншым беразе»

Прэм'еру прапагандыскага мастацкага фільма, знятага кінастудыяй «Беларусьфільм», прызначылі на 14 верасня, паведаміла Міністэрства культуры Беларусі.

21.08.2023 / 17:49

Гэты фільм зняты па сцэнару Івана Крываручкі, а рэжысёрам-пастаноўшчыкам карціны выступіў Андрэй Хрулёў.

У аснове сюжэту фільма — падзеі 1925 года, калі пасля падпісання мірнай Рыжскай дамовы заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай Польшчы.

Яго галоўныя героі — родныя браты родам з-пад Стоўбцаў. Павел Смоліч жыве са сваёй маці ў Заходняй Беларусі недалёка ад мяжы з БССР, а ягоны старэйшы брат Антон дзейнічае ў антыпольскай савецкай партызанцы.

Вядома, што на гэтае кіно патрацілі амаль 4 млн рублёў, на кінастудыі яго называюць нацыянальным праектам года. 

Чытайце таксама:

Крываручка здыме для «Беларусьфільма» антыпольскі фільм

На «Беларусьфільме» зробяць новую экранізацыю «Чорнага замка Альшанскага». З расійскім рэжысёрам і расійскімі акцёрамі

У «Беларусьфільма» новы кіраўнік — чаму знялі папярэдняга?

«Беларусьфільм» выпусціў прапагандысцкі фільм пра лекараў, якія не хочуць з'язджаць з краіны

Nashaniva.com