У Ваўкавыску пры пажары ў кватэры загінуў гаспадар
Меркаваная прычына пажару — падпал кватэры самім гаспадаром.
21.08.2023 / 08:04
У Ваўкавыску пры пажары ў кватэры загінуў гаспадар, паведамляе БЕЛТА са спасылкаю на МНС.
Здарэнне адбылося 20 жніўня. Каля 13 гадзін ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры па вул. Барычэўскага.
Работнікам МНС удалося выратаваць жонку гаспадара і ўнучку, якая знаходзілася ў гасцях. З ніжэй размешчаных кватэр былі эвакуяваны 15 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей.
Гаспадар кватэры загінуў. Меркаваная прычына пажару — падпал кватэры самім гаспадаром. Прычыны гэтага не называюцца.