Беларусь атрымае яшчэ восем расійскіх верталётаў Мі-35

З расійскіх верталётаў да канца наступнага года створаць эскадрыллю. Пра гэта ў эфіры СТБ заявіў камандзір 50-й змяшанай авіяцыйнай базы Уладзімір Скоркін.

20.08.2023 / 20:53

«Чакаем да канца гэтага года, гэта план — чатыры машыны. І ў наступным годзе — яшчэ чатыры машыны. Гэта значыць цалкам будзе эскадрылля Мі-35», — звяртае ўвагу на словы Скоркіна выданне Reform.by.

Днямі на адзін з аэрадромаў Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі ажыццявіла пасадку першая партыя верталётаў Мі-35М, якія паступілі на ўзбраенне ў беларускае войска. Раней у Мінабароны заяўлялі, што Беларусь атрымае эскадрыллю Мі-35.

Nashaniva.com