З'явіліся ФОТА, на якіх меркавана гарыць расійскі стратэгічны бамбавік Ту-22М3 пасля атакі беспілотнікам

Учора Мінабароны Расіі паведаміла пра ўзгаранне на стаянцы самалётаў на аэрадроме ў Наўгародскай вобласці. Ведамства заявіла пра пашкоджанне аднаго самалёта і аператыўную ліквідацыю пажару.

20.08.2023 / 16:17

У сеціве распаўсюджваюцца кадры з палаючым самалётам. Сцвярджаецца, што гэта Ту-22М3 на аэрадроме Сальцы.

Ту-22М — савецкі і расійскі далёкі звышгукавы ракетаносец-бамбавік. Можа несці ядзерную зброю. Па стане на 2021 год у Расіі было 66 такіх самалётаў. Яны атакуюць Украіну з дальніх рубяжоў, куды яе ЗРК не дастаюць. 

Nashaniva.com