Юрась Губарэвіч пераплыў Басфор
Палітык Юрась Губарэвіч паведаміў у фэйсбуку, што пераплыў Басфор — амаль 6,5 км паміж Азіяй і Еўропай.
20.08.2023 / 14:43
Юрась Губарэвіч. Усе фота: yury.hubarevich / Facebook
«Патрапіць з Азіі ў Еўропу можна рознымі спосабамі. Я вырашыў зрабіць гэта на сваіх чацвярых. Давялося добра папрацаваць рукамі і нагамі, каб праплыць 6,5 км паміж месцамі старту і фінішу, якія знаходзіліся на супрацьлеглых берагах Басфорскага праліва.
Калі заставалася ўсяго метраў 400 да фінішу, завіс на 10 хвілін у сустрэчнай плыні роўна ў адным пункце насупраць гіганцкага сцяга Турцыі. Каб канчаткова не заваліць заплыў, давялося адплыць бліжэй да сярэдзіны праліва і ўжо адтуль хітрым манеўрам фінішаваць. Мой час заплыву трываў 1:11:16, але магчымасці палюбавацца турыстычнымі цікавосткамі практычна не было. Кампанію складалі нешматлікія медузы і такія ж, як і я, 2690 удзельнікаў міжкантынентальнага заплыву», — напісаў Губарэвіч.
Юрасю Губарэвічу 45 гадоў. Ён з Белаазёрска. Быў у «Маладым фронце», намеснікам старшыні Партыі БНФ, узначальваў рух «За Свабоду!».
Цяпер працуе ў НАУ.
Чытайце таксама:
Дзясяткі ператрусаў у актывістаў Руху за Свабоду. Сілавікі выпытваюць пра Губарэвіча і Быкоўскую
У Паўла Латушкі з'явіліся два намеснікі
Таннай Турцыі больш не будзе? Што адбываецца з цэнамі на адпачынак?