Ліянэль Месі стаў самым тытулаваным гульцом у гісторыі футбола
Завяршыўся фінальны матч Кубка ліг MLS+MX, у якім сустракаліся «Нэшвіл» і «Інтэр Маямі». Каманды гулялі на стадыёне «Геодыс Парк» у Нэшвіле (ЗША). Асноўны час матча скончыўся ўнічыю — 1:1. У серыі пасляматчавых пенальці мацнейшымі аказаліся футбалісты «Інтэр Маямі». Перамога ў сённяшнім матчы прынесла «Інтэр Маямі» Кубак ліг MLS+MX. Гэта першы трафей Ліянэля Месі за новы клуб.
20.08.2023 / 08:57
Ліянэль Месі. Фота: Tim Nwachukwu / Getty Images
Такім чынам, аргенцінец заваяваў 44-ы трафей у прафесійнай кар'еры і стаў самым тытулаваным футбалістам у гісторыі, піша championat.com.
Адзначым, што падчас гэтага матча Месі вызначыўся з пачатку гульні, забіўшы ў першым тайме, затым рэалізаваў пенальці ў пасляматчавай серыі.
Да сённяшняга дня ў актыве Месі было 43 тытулы. Столькі ж у бразільскага абаронцы Даніэля Алвеса, які завяршыў кар'еру. Аднак цяпер аргенцінец, заваяваўшы 44-ы трафей, стаў адзіным лідарам.
Чытайце таксама:
Месі забіў ужо сем галоў за «Інтэр Маямі»
Гвардыёла хоча купіць Гвардыёла. За рэкордныя грошы
Саудаўскі клуб прапаноўвае 700 мільёнаў еўра за Мбапэ за адзін сезон