Якая сувязь паміж бабрамі і птушкамі?
Там, дзе бабры, — заўсёды вада, а там, дзе вада, — і жыццё заўсёды бурліць, сцвярджае тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
19.08.2023 / 18:58
Фота ілюстрацыйнае
Бабры сваімі плацінамі ствараюць спрыяльныя ўмовы жыцця для многіх відаў птушак.
Сажалкі, створаныя бабрамі, прывабліваюць вадаплаўных птушак, якім патрэбная глыбіня, а рэчка не зусім адпавядае іх патрабаванням.
У бабровых сажалках растуць адмысловыя расліны, якія не любяць цячэння. Тут добра пачуваюць сябе асобныя віды рыб і бесхрыбетныя — пажытак для вадаплаўных птушак.
Лебедзі, гусі, качкі і чаплі будуюць свае гнёзды на бабровых сажалках.
У той жа час загінулыя дрэвы на затопленых бабрамі тэрыторыях прывабліваюць насякомых, а тыя — дзятлаў.
Чытайце таксама:
Агрэсіўны бабёр тры дні тэрарызаваў жыхароў Глушы на Бабруйшчыне. Але яму далі рады
Як паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікімі жывёламі — раяць спецыяліст і бывалы паляўнічы