Рыга пачынае падрыхтоўку да грандыёзнага канцэрта Макса Каржа. Плануецца ўдзел больш за 35 тысяч наведнікаў
2 верасня на стадыёне «Даўгава» з вялікім канцэртам выступіць папулярны беларускі спявак Макс Корж. Гэта стане самым маштабным канцэртам спевака ў краінах Балтыі. Канцэрт Макса Каржа традыцыйна наведаюць госці з Украіны, Беларусі, Польшчы, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краін, піша mixnews.lv.
19.08.2023 / 10:25
Сайт, на якім можна набываць квіткі, на розных мовах. У тым ліку па-беларуску
Ужо з наступнага тыдня ў Рызе пачнецца мантаж сцэны для вялікага канцэрта артыста. Як паведамлялася раней, на стадыён прыбудзе больш за 35 тысяч гледачоў.
Дзеля таго, каб кожнаму госцю канцэрту было ўсё добра відаць і чуваць, спатрэбілася нашмат больш апаратуры.
З розных еўрапейскіх краін будзе сабрана і прывезена некалькі тон гукавога абсталявання, а таксама мноства светлавой тэхнікі, так як акцэнт будзе менавіта на светлавым шоу з салютам і шматлікімі феерверкамі.
— Гэта будзе сапраўднае шоу. У гэты момант мы ўсімі сіламі збіраем піратэхніку, асвятленне і гук з мноства краін Еўропы, каб увасобіць тое, што задумала каманда Макса Каржа, — распавядае прадстаўнік тэхнічнага аддзела канцэрта. — Для такой вялікай пляцоўкі патрэбна вялікая колькасць феерверкаў, піратэхнікі, дымавых установак і мноства розных тэхнічных складнікаў, якія адчуе кожны госць канцэрта ва ўсіх зонах.
На канцэрце ў Рызе музыка выканае найлепшыя песні і новыя.
Усе раней набытыя квіткі сапраўдныя на новую дату (першапачаткова меркавалася, што канцэрт пройдзе 29 ліпеня, але ён быў перанесены з меркаванняў бяспекі).
Квіткі на вялікі канцэрт Макса Каржа даступныя на афіцыйнай старонцы мерапрыемства www.korzhriga.lv. Цана квітка ад 30 да 49 еўра.
Чытайце таксама:
Макс Корж пераносіць канцэрт, які меў адбыцца праз тыдзень у Рызе
Макс Корж пабудаваў хатку проста сярод лесу
Саладуха пахваліўся, што за год зарабляе 100—150 тысяч даляраў