У нядзелю ў беларускім праваслаўным прыходзе ў Вільні будуць маліцца за Алеся Пушкіна
Пачатак а 10-й гадзіне.
19.08.2023 / 09:52
«Заўтра служым літургію як заўсёды а 10-й гадзіне раніцы. Заўтра ж будзем маліцца за забітага Алеся Пушкіна па 40 днях пасля яго смерці. Усіх запрашаем далучыцца да літургіі і да малітвы за заўжды памятнага Алеся!» — паведамляе беларускі прыход, які знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата, у сваім тэлеграм-канале.
Адрас прыхода: Вільня, Bokšto, 4 (суседні з карчмой «1863» будынак).
Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы.
Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.
Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі па абвінавачанні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.
Чытайце таксама:
Упершыню прайшло беларускае набажэнства ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата
БПЦ забараніла служыць святарам Георгію Рою і Аляксандру Кухце