Экс-гулец зборнай Беларусі ўзначаліў клуб з Чачні
Міраслаў Рамашчанка ўзначаліў футбольны «Ахмат» з Грознага. Кантракт 49-гадовага спецыяліста з камандай разлічаны на тры гады, паведамляе прэс-служба клуба.
18.08.2023 / 15:30
Фота: ФК Ахмат
Раней Рамашчанка ўжо працаваў у грозненскім клубе. З кастрычніка 2011 да мая 2013 года ён займаў пасаду асістэнта былога галоўнага трэнера каманды Станіслава Чарчэсава.
У трэнерскі штаб таксама ўвайшоў беларус Андрэй Сасніцкі.
Пасля чатырох тураў каманда з Грознага займае 12-е месца ў чэмпіянаце Расіі, набраўшы 3 ачкі.
Міраслаў Рамашчанка нарадзіўся ва Украіне, на пачатку 1990-х перабраўся ў Беларусь, дзе гуляў за рэчыцкі «Ведрыч», магілёўскі «Дняпро». Правёў за нацыянальную зборную 15 матчаў, забіў адзін гол. Яго брат Максім Рамашчанка з'яўляецца найлепшым бамбардзірам беларускай зборнай (20 мячоў).
Чытайце таксама:
Саудаўскі клуб купіў аднаго з найлепшых галкіпераў чэмпіянату свету
БАТЭ вылецеў у Лігу канферэнцый, а «Нёман» зусім з еўракубкаў
Як у Баранавічах здымаюць кіно пра легендарнага савецкага футбаліста