У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 32 прозвішчы

Цяпер у спісе 3178 чалавек.

18.08.2023 / 14:09

Людміла Чэкіна і Марына Золатава былі асуджаныя на 12 гадоў калоніі. Фота: tochka.by

18 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у спісе 3178 чалавек.

Сярод іншых, у спіс дадалі генеральную дырэктарку Tut.by Людмілу Чэкіну і галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву, палітолага Валерыю Касцягову, бармена Глеба Вятошкіна.

Nashaniva.com