У Лошыцкім парку з'явіцца выставачны комплекс. Што там будзе?

Навошта ствараць у Лошыцкім парку выставачны комплекс, распавёў рэстаратар, дырэктар гатэля «Еўропа» Дзмітрый Купрыянюк, пішуць Мінск-навіны.

18.08.2023 / 13:46

Фота: Мінск-навіны

Менавіта гатэль «Еўропа» прызначаны эксплуатуючай арганізацыяй комплексу, які з'явіцца ў Лошыцкім парку.

— У гістарычных будынках сядзібы размесцяцца 4-зоркавы гатэль, дзіцячае кафэ, зала шлюбаў і вялікі выставачны комплекс, − удакладніў Д.Купрыянюк.

Прычым зала шлюбаў будзе хутчэй пляцоўкай, дзе любы Палац шлюбу зможа праводзіць выязныя рэгістрацыі, − тлумачыць суразмоўца. — У тым ліку роспіс на вадзе.

А ў будучага выставачнага комплексу і ўвогуле цалкам выразная мэта — разгрузіць «калегу» на Палацы спорту.

— Выставачны комплекс у цэнтры горада досыць загружаны мерапрыемствамі і падзеямі, — уносіць канкрэтыку Д.Купрыянюк. — Акрамя таго, з парковачнымі месцамі ёсць нюансы. Нягледзячы на наяўнасць бакавой стаянкі ля самых сцен Палаца спорту і шматузроўневага паркінга на супрацьлеглым баку праспекта. Пляцоўка ў Лошыцкім дапаможа размеркаваць нагрузку ў цэнтры горада.

Суразмоўца не хавае грандыёзных планаў: шматфункцыянальны комплекс, у які ператворацца гістарычныя будынкі сядзібы пасля рэканструкцыі, кажа, што стане адным з самых знакавых месцаў сталіцы.

Nashaniva.com