За каментары ў «ЧКБ» жыхара Скідзеля, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі да шасці гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд 9 жніўня вынес суровы прысуд слесару-сантэхніку са Скідзеля Міхаілу Мякеку, якога абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў.

18.08.2023 / 10:19

Міхаіл Мякека. Фота: сацсеткі

Паведамляецца, што, знаходзячыся ў Польшчы, Міхаіл Мякека ў 2020 годзе размяшчаў паведамленні, відэазапісы і публікацыі, «накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і г. д. у розных тэлеграм-каналах, у тым ліку ў «Чорнай кнізе Беларусі».

Суд прызначыў Мякеку ў сукупнасці абвінавачанняў (ч. 1 і ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 342, ч. 2 арт. 366, ч. 2 арт. 367 КК) пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Затрымалі байкера, які вярнуўся з Літвы ў Беларусь

Гомельскага прадпрымальніка асудзілі на тры гады калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання»

«Перавёў 68 еўра «Белсату» — падрабязнасці суда над гомельскім аптэкарам, які «фінансаваў і садзейнічаў экстрэмісцкай дзейнасці»

Nashaniva.com