Літва падумвае пра закрыццё мяжы з Калінінградскай вобласцю
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце сказала, што пасля таго як у пятніцу закрыліся два КПП на мяжы з Беларуссю, будуць абмяркоўваць далейшыя сцэнары пагроз, піша Delfi.
18.08.2023 / 09:22
Агне Білатайце і Рустамас Любаевас. Фота: фэйсбук Агне Білатайце
«Сёння ў нас была нарада з кіраўніком Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамасам Любаевасам і ўсёй камандай. Мы абмеркавалі не толькі закрыццё мяжы з Беларуссю, але і іншыя магчымасці, г. зн. закрыццё межаў з РФ», — сказала міністр. Па словах Білатайце, пакуль незразумела, ці будзе мяжа з Калінінградскай вобласцю закрытая аўтаматычна ў выпадку поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю.
«Нейкіх рэальных пагроз цяпер няма, але мы бачым, магчымасць пэўных рызык, правакацый», — сказала міністр.
«Калі ёсць такія суседзі — беларускі рэжым, расейскі рэжым — — пагрозы ёсць, мы павінны з імі неяк жыць. Мы — частка НАТА і шмат інвестуем у нашу абарону, наша грамадства павінна адчуваць, што будзе каму аказаць дапамогу», — дадала міністр.
Чытайце таксама:
Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы
Літоўская міністарка заступілася за беларусаў: Не варта гнаць іх з краіны
Памежныя пераходы «Шумск» — «Лоша» і «Цверач» — «Відзы» спынілі працу