Валер Кавалеўскі расказаў, колькі людзей ужо хочуць атрымаць альтэрнатыўны нацыянальны пашпарт
Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі расказаў, якія вынікі дало апытанне адносна новага нацыянальнага пашпарта Беларусі, якое праходзіла на платформе «Голас». Паводле яго, вынік уражвае, бо ўжо ёсць запыт на 57 000 пашпартоў.
17.08.2023 / 21:54
«Мы ўражаныя запытам: за такі кароткі тэрмін удзельнікі апытання выказалі намер атрымаць больш за 57 000 пашпартоў. Тысячы з іх пазначылі, што плануюць звяртацца па пашпарт не толькі для сябе, але і разам са сваімі сямейнікамі», — адзначыў Кавалеўскі.
Паводле яго, такое жаданне выказалі беларусы з розных куткоў свету, у тым ліку з ЗША, Канады і іншых дзяржаў, але
«асабліва натхніла, што больш за траціну ўдзельнікаў апытання цяпер пражываюць у Беларусі, хоць мы і акцэнтавалі ўвагу на тым, што з меркаванняў бяспекі праект пакуль арыентаваны на беларусаў замежжа».
Самай папулярнай прычынай патрэбы ў новым пашпарце апытаныя, паводле Валера Кавалеўскага, назвалі непрыняцце рэжыму і яго акупацыйных сімвалаў.
«Разам з тым, амаль палова ўдзельнікаў апытання пражываюць у Еўрасаюзе. І прадказальна, што іншымі, больш прагматычнымі прычынамі, згодна з апытаннем, сталі заканчэнне тэрміну дзеяння пашпарта і цяжкасці з абменам дакумента ў рэжымных консульствах.
Апытанне паказала, што мінімум 2 тысячы чалавек маюць патрэбу ў аднаўленні пашпарта ўжо цяпер. Гэта можа быць «вярхушкай айсберга», — адзначыў Валер Кавалеўскі.
Чытайце таксама:
Беларуска замовіла новы пашпарт у пасольстве Беларусі ў Германіі. Яго зрабілі, але не аддалі
Кавалеўскі расказаў і паказаў, што з сябе будзе ўяўляць беларускі альтэрнатыўны пашпарт