Кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі не толькі прадмова да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і два вершы са зборніка, але і іншыя кнігі «Беларускага кнігазбора», піша Reform.by.
17.08.2023 / 14:51
Ларыса Геніюш. Архіўнае фота
На падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 15 жніўня ў спіс трапілі:
Кніга з серыі «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Лідзія Арабей; прадм. Л. Савік. Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с.: [8] с.: іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978-985-7057-77-1.;
Кніга з серыі «Беларускі кнігазбор» Геніюш Л. Выбраныя творы / Уклад., прадм. i камент. М. Скоблы — Мн.: Беларускі кнігазбор», 2000. — 616 [8] с.: іл., ISBN 985-6318-84-х.
Кніга з серыі «Беларускі кнігазбор» Арсеннева Н. Выбраныя творы / Уклад., камент. Л. Савік; прадм. А. Сямёнаў. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. — 592 с. [8] с.: іл — (Беларускі кнігазбор; сяр. 1. Мастацкая літаратура), ISBN 985-6638-55-а,
Кніга з серыі «Беларускі кнігазбор» Някляеў У. Выбраныя творы / Уладзімір Някляеў; уклад., камент. В. Болдырава; прадм. Р. Барадуліна — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 576 с.: [8] с.іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978-985-6930-74-7.
***
Ларыса Геніюш — беларуская паэтка, з канца 1930-х жыла ў Чэхаславакіі. У 1948 годзе была там арыштаваная савецкімі спецслужбамі і вывезена ў СССР, дзе асуджана на 25 гадоў лагераў. У 1956 годзе вызвалена. Жыла ў Зэльве пад наглядам спецслужбаў. Нядаўна Вольга Бондарава дабілася, каб у Зэльве прыбралі помнік Геніюш.
Наталля Арсеннева падчас нямецкай акупацыі працавала ў «Беларускай газеце» ў Мінску. Менавіта яна — аўтарка верша «Магутны Божа», які стаў адным з сімвалаў акцый пратэсту ў 2020 годзе.
Чытайце таксама:
«Усё ж часы былі тады іншыя». Пахаванне Алеся Пушкіна ў 2023-м vs пахаванне Ларысы Геніюш у 1983-м
Ларыса Геніюш знікла з набору закладак «Пісьменнікі XX стагоддзя» на OZ.by
«Вырашэнне гэтых пытанняў ад епархіі не залежыць». Дзе ўсё ж помнік Ларысе Геніюш?